

1501 г. - У звестках падаецца па раз першы в. Багушэвічы
1551 г. - Канфлікт сялян в. Задобрычы й Багушэвічы з баярамі-шляхтай Рагозамі.
1561 г. - май 1569 г. - Канфлікт паміж валасным сялом Задобрычы і новым уладальнікам Багушэвіч
шляхціцам Войцехам Руткоўскім.
раней за 1592 г. - Ад Руткоўскага ці яго спадчыннікаў Багушэвіцкі маёнтак нейкім чынам перайшоў
(магчыма, быў прададзены) князям Вішнявецкім, уладальнікам суседніх Горак.
1592 г. - горацкі ўраднік Станіслаў Буяльскі і сяляне з Брадца пабілі багушэвіцкага старца. Гэтая
сутычка стала падставай для склікання копнага суда, на якім разбіраўся канфлікт.
1592 г. - Разам з Вішнявецкімі правы на Багушэвічы меў таксама шляхціч Ян Дамброўскі.
1594 г. - паміж Вішнявецкім і Дамброўскім адбылося размежаваньне і былі насыпаны пагранічныя
капцы ля ракі Усы, задобрыцкай і баратыцкай дарог. Тады ж упершыню згадваецца і сяло Ганута, у
якім таксама частка зямлі належала Дамброўскаму, а частка - Вішнявецкім. Пры размежаваньні
адбыўся і абмен - за ізаляваны кавалак належачай Дамброўскаму зямлі каля Гануты, які князі
Вішнявецкія ўзялі сябе, яны далі яму «отмену в грунте своем Горецком».
1644 г. - выконваючы волю нябожчыцы маці, Рыгор Юрый Друцкі-Горскі, стараста аршанскі,
выконваючы волю нябожчыцы маці заснаваў у Багушэвічах касьцёл і запісаў на карысць яго
плябана некалькі сялян з Горак.
1659 г. - памёр Р.Ю. Друцкі-Горскі, маёнтак Багушэвічы перайшоў у спадчыну да яго адзінага сына
Тэадора Караля
1831 г. - У Багушэвічах нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Міншчыне
Свентаржэцкі Баляслаў Чэслававіч. Памёр у 1888-г. у Венецыі (Італія)
1850 г., студзень - Сход прадстаўнікоў дваранства Мінскай губерні першы раз разглядаў "справу аб
жорсткім абыходжанні памешчыкаў Свентаржэцкіх з дваравымі людзямі і сялянамі".
1850-55 гг. - У Багушэвічах на левым беразе Усы, на старым насыпным кургане, пабудаваная
рымска-каталіцкая капліца (касцёл).
1850-я гг. - сяляне Багушэвіч ўпершыню пазнаёміліся з тэатрам. Пры маёнтку Свентаржэцкіх
працавала тэатральная трупа.
1863 г., 17 красавіка - Баляслаў Свентаржэцкі вярнуўся з-за мяжы ў двор Багушэвічы, куды сабраліся
да 30 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі і шаблямі. Ноччу яны накіраваліся ў сельскае
Багушэвіцкае праўленне, дзе ўсе канцылярскія кнігі і паперы былі знішчаны.
Паводле плана, распрацаванага Б. Свентаржэцкім, пачаўшы з гэтага дня ўзброеныя групы і
невялікія атрады абавязаны былі накіравацца з Ігуменскага павета ў мястэчка Суцін. Большасць
атрадаў па дарозе была разгромлена. Толькі некаторым з іх удалося злучыцца ў Суціне пад
кіраўніцтвам Б. Свентаржэцшга, I. Ляскоўскага і А. Ваньковіча ("Ляліва")
1863 г., 19 красавіка - Пачатак агульнага паўстання ў Мінскай губерні і Ігуменскім павеце. У гэты
дзень Б. Свентаржэцкі прыйшоў у валасное праўленне свайго маёнтка Багушэвічы, сарваў са сцяны
партрэт гасудара імператара і аб'явіў, што цяпер адноўлена народнае праўленне Рэчы Паспалітай. У
Б. Свентаржэцкага была пячатка з надпісам кругом "Начальнік мінскага ваяводства"
1863 г., 23 мая - Атрад Ляскоўскага-Свентаржэцкага ў колькасці каля 30 чалавек уварваўся ў в.
Багушэвічы, дзе імі быў павешаны сьвятар мясцовай царквы Данііл Канапасевіч, які, па некаторых
звестках, рабіў даносы на паўстанцаў і арганізоўваў контр-выпады супроць паўстаньцаў. Пахаваны на
могілках Багушэвічы каля будынка царквы (спалена ў час апошняй вайны).
1863-1864 гг. - у Багушэвічах запрацавала народнае вучылішча.
1864 г., 26 студзеня - Генерал Мураўёў даносіў шэфу жандараў, што за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы
патаемнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Мінску Часлаў і яго жонка Ганна Свентаржэцкія былі
высланы на жыхарства пад строгі паліцэйскі нагляд у горад Чэмбар Пензенскай губерні.
1866 г. - На месцы згарэўшай у 1862 г. царквы ў Багушэвічах пабудавана новая прыходская царква ў
імя Узвіжання чэснага і жыватворнага Крыжа Гасподня.
1875 г. - Цар Аляксандр II падараваў мястэчка Багушэвічы Шалгунову.
1877 г. - У Багушэвічах з'явіўся першы плуг (замест сахі).
1900 г. - У Багушэвічах адкрыта другакласная царкоўна-прыходская школа.
1907 г. - У Багушэвіцкім паштовым аддзяленні адкрыты прыём унутраных тэлеграм для адсылкі іх
поштай.
1910 г. 14 красовіка - Газета "Наша Ніва" пісала аб чутках, што праз Багушэвічы пройдзе чыгунка.
1915 г. - Каля Багушэвіч быў знойдзены скарб манет, сярод якіх брабанцкі талер 1665 г. чаканкі
манетнага двара горада Антверпена.
1917 г. лістапад-снежань - Ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі ў маёнтку Філіпавых - "Багушэвічы".
1918 г. пасьля 12 студзеня - У Багушэвічах легіянерамі Доўбар-Мусніцкага расстраляны настаўнік
Фалевіч i трое сялян - Бабіцкі, Казлоўскі i Піліпчанка.
1919 г., жнівень-ліпень 1920 г. - Яўрэйскія пагромы у Сялібе, Багушэвічах, Ігумені.
1920 г. 7 студзеня - У Багушэвічах пасля катаванняў былі забітыя тры чырвонаармейцы.
1920 г. 12 жніўня - У Багушэвічах адкрыта яўрэйская савецкая школа (тры групы).
1924 г. 17 жніўня - У Багушэвічах праведзены вечаp спайкі камсамольцаў з несаюзнай моладдзю.
1924 г. - Багушэвіцкі кааператыў перабудаваў стары вадзяны млын, абсталяваў хату-чытальню, купіў
паравы рухавік i пілы рэзаць бачкарку.
1924 г. снежань - У Багушэвічах забіты адзін з першых камсамольцаў раёна Мікалай Васільевіч
Рыбачонак за позвы да вельмі р'янай калектывізацыі. Нарадзіўся ў 1904 г. у в. Асмолаўка.
1925 г. 29 чэрвеня - У Багушэвічах адбыўся трохтысячны мітынг, на якім прысутныя патрабавалі ад
Вышэйшага суда рэспублікі прымяняць да забойцаў М.В. Рыбачонка вышэйшую меру пакарання.
1926 г. жнівень - Упершыню на Бярэзіншчыне загучала радыё. Адбылося гэта ў Багушэвічах.
1930 г. - Толькі з вёсак Багушэвіцкага сельсавета было выслана 17 сем'яў, а іх маёмасць
канфіскавана.
выкарыстаны матэрыял: Пётра Прыбыткін,
Слава Насевіч
Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. – Мн., 2000. С. 30 – 32, 32 – 47, 53 – 54
Касьцёл у Багушэвічах. Зд. globus.tut.by
|
"Описание церквей и приходов Минской епархии,
составленное по официально затребованным от причтов
сведениям", т.2, Борисовский уезд, Минск, 1879, стр.245-248.
1. Местечко Богушевичи расположено в Игуменском уезде,
в третьем благочинническом округе, при реке Усе и при военно-
коммуникационной дороге из Бобруйска на Борисов. От губернского
города отстоит в 91 версте, от уездного в 28, от почтовой станции в
12 и от железной дороги в 65 верстах. Кроме православной церкви,
в местечке имеется еврейский молитвенный дом. Замечательных
древних памятников нет; а находится на церковном погосте новый
памятник, имеющий, впрочем, историческое значение, устроенный
на могиле священника Даниила Конопасевича, повешенного
польскими мятежниками в 1863 году.
2. Церковь. Время постройки первой церкви, или вообще
древнейшей, по причине уничтожения пожаром в 1862 году вместе
с церковью всех документов, не известно. Настоящая приходская
церковь, во имя воздвижения честного и животворящего Креста
Господня, построена в местечке, в 1866 году, на средства
правительства. Зданием деревянная, устроена продолговатым
крестом с семью (стр.20) куполами и колокольнею во фронтовой
части. Крыша устроена гонтовая; окна расположены в один ряд;
входные двери одне, вся церковь окрашена в желтый цвет, а внутри
выбелена; вообще здание церкви находится в достаточно
исправном и прочном состоянии. Внутренне пространство
заключает в себе около 40 кв. сажен. Потолок настлан досками, пол
деревянный; приспособление к отоплению устроено. Иконостас,
нового устройства, покрашенный в белый цвет, в золочеными
карнизами и рамками, состоит из восьми икон, расположенных в
один ярус. Из имеющихся необходимых утварных вещей, отличается
ценностью серебряный золоченый крест, подаренный генерал-
губернатором фон-Кауфманом в 1866 году, и серебряная золоченая
дарохранительница; предстоит еще необходимость купели и
сборного блюда. Ризница бедна: имеется одно новое мишурное
священническое облачение, а два - ветхих. Евангелий два, оба в
переплетах, обложенных малиновым бархатом. Богослужебных
книг имеется полный круг. В архиве имеются метрические книги о
родившихся с 1852 года, бракосочетавшихся с 1859 года и умерших
с 1861 года. Вокруг церкви устроена бревенчатая ограда; в
колокольне помещается три колокола; один в 5 пудов 36 фунтов и
два по 2 пуда. Всех кладбищ в приходе семь, одно при церкви, а
остальные в расстоянии 1-й, 3-х, 4-х, 7, 8 и 16 верст. К приходской
церкви принадлежит: одна приписная каменная церковь,
освященная избывшего в Богушевичах костела, а другая
кладбищенская деревянная, в деревне Горках: в последней
находится месточтимая икона Святителя Николая, на деревянной
доске, в аршин с половиною длины и в аршин с четвертью ширины;
существует предание о публичном исцелении совершенно хромого
человека, по фамилии Горельского, после молитвы перед иконою .
3. Приход. В состав прихода входят м. Богушевичи и деревни:
Головное Лядо, Калюга, Устья, Задобричи, Горецкая слобода,
Буково, Ганута, Малая Ганута и Подволожка; самая дальняя из них
находится в 16 верстах. Прихожан числится мужского пола 791, а
женского 811 душ; все они крестьянского сословия, занимаются
исключительно земледелием. В религиозно-нравственном
отношении прихожане удовлетворительны; особенно грубых
наклонностей и суеверных обычаев в среде их не замечается. Из
общественных молитвословий ежегодно совершаются крестные
ходы по селениям, в осеннее время .
4. Причт. Причт при сей церкви положен одноклирный,
состоящий из настоятеля и псаломщика. Настоятелем состоит
священник Иоаким Андреевский, окончил курс наук в Минской
духовной семинарии, священствует с 1873 года, награжден
набедренником .
5. Владения церкви и причта. Никаких оброчных статей,
приносящих доход церкви, нет, а собственно церковного дохода в
течении года поступает до 120 рублей. Причт, кроме штатного
жалования и незначительного кружечного дохода, пользуется
помещением и землею, в количестве более 40 десятин,
расположенною в 17 участках. Усадьба находится при церкви.
Плана на землю и межевой книги нет. Для священника имеется
дом со всеми хозяйственными постройками, а для псаломщика не
имеется никаких построек; как дом, так и другие постройки, хотя и
годны к употреблению, но в ремонтировке нуждаются. Осмотр
строений комиссиею сделан, - признано необходимым произвесть
нужные починки и переделки. Акта об окончательной передаче
построек во введение причта не составлено .
6. Церковные и приходские учреждения. При церкви
существует церковное приходское попечительство и штатное
народное училище. Процент грамотности между прихожанами не
велик, всего грамотных не более 5%. Богодельни в приходе нет .

Багушэвічы, Богушевичи, Boguszewicze