03/31/2006  Крутыя спарцмэны Андрыеўскі, Далідовіч і Co. наведаліся ў Беразіно !!! Падрабязны рапарт...>>>

03/31/2006 Падчас сакавіковых акцыяў у Менску затрымана 4(!) асобы з Беразіно. Агулам па Беларусі затрымана з улікам
перадвыбарчых падзей каля 1000 людзей. Каля 500 атрымалі розныя прысуды, найчасьцей 10-15 сутак.  
Ходзяць плёткі, што у нашым мясцовым райспалкоме скрыжаціць зубамі увесь ідэялагічны аддзел - сталіца патэлефанавала і
зрабіла распрагон па-поўнай мысцовым чынушам, што бярэзінцы робяць на мітынгах і канцэртах апазыцыі...    

03/31/2006 Па сведчаньнях "тамака быўшых" і аператыўных дадзеных у намётным мястэчку былі 2-3 асобы з Беразіно. Адна
асоба з Беразіно была затрыманая й знайдавалася ў МУС Райвыканкама г. Менску (адсідка 10 сутак), другая цудам пазьбегла
арышту - абодвай былі моцна зьбітыя. Па вядомых прычынах імёны мы ня пішам...
Наогул, даволі "цёплы" выдаўся сакавік на падзеі...

03/15/2006  Учора 15 сакавіка 2006 г. у кінатэатры "Юбілейны" прайшла сустрэча з агітацыйнай групай падтрымкі кандыдата
Мілінкевіча. Гэта было нешта!!! "...
файл 1
файл 2
файл 3
файл 4
файл 5
файл 6
Пасьля праслушкі здаецца, што мы яшчэ ў турботныя 50-я жывем і навокал адны ворагі. Галасы:  агітатар - сп. Копка ,  мясцовы
начальнік - тав. Зябко. Гуд лак...

тав. Зябко калісьці выкладаў гісторыю аўтару гэтай старонцы.  

03/13/2006  Здымкі
в. Любушаны ...>>>  
03/08/2006  Выбарчы маразм-а-ля-2006 набірае абароты на Бярэзіншчыне: звольненая з працы завуч сярэдняй школы в. Высокая
Гара. Жанчына, з вялікай літары, адважылася зьбіраць подпісы за кандыдата Мілінкевіча. Зразумела, што рабілася ўсё ў вольны
ад працы час...
Гэтым Чалавекам можна ганарыцца.
berezino.net зараз удакладняе хто падпісваў прыказ аб звальненьні, фармуліроўку, а таксама
хто стучаў у ворганы...

02/14/2006  З'явіліся 12 новых імёнаў рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну. Таксама здымкі
в. Паплавы, в. Баркі. Віншуем усіх з
Днём Закаханых!!!

02/08/2006  Як з Беразіно палякаў на з'езд у Валкавыску выбіралі (праўдзівая байка)...
>>>


01/31/2006   Папоўніўся сьпіс рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну - 16 новых імёнаў ...>>>

01/14/2006  Першы ў сьвеце хто прыдумаў падводны карабель, перыскоп і скафандр (Да Вінчы ў разлік не бярэцца) быў наш
зямляк з в. Карытніца -
Казімір Чарноўскі. Ягоныя макеты й малюнкі захаваліся ў Нацыянальным Архіве...>>>
З'явіўся радавод калюжыцкіх Ваньковічаў, калі ласка...>>>

01/11/2006  Сьпісы ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага руху 1863-64 гг.на Ігуменьшчыне (был. Бярэзіншчыне), якім
канфіскавана маёнткі й уласнасць (1864 г.)...
>>>


01/04/2006  З'явілася цэлая купа ўсялякіх здымкаў Беразіно і крайабразаў - галярэя III, IV,  могілак каталіцкіх і татарскіх.

01/02/2006  Бярэзінскі "стоўнхэдж" - в. Харчычы глядзіця...
>>>


12/29/2005  Ускосныя сведчаньні аб дзеяньнях антыбальшавіцкай партызанкі на Бярэзіншчыне. Гэтую інфармацыю вы ня
знойдзеце ў афіцыйных кнігах "Памяць". "Зялёны Дуб", "Чорны Кот" глядзіце...>>>


12/26/2005  Трошку інфы аб вёсках Брадзец, Багушэвічах, Раванічах, Мікулічах! Міша Б. - я далучаюся да старое банды рокераў і
алкаголікаў, прымі віньшаваньні з нагоды нараджэньня дзіцяці...Будзь добрым бацькам!..
.>>>   

12/21/2005   Прыемныя навіны на Cьвяты, старонка атрымала 500 хітаў-запытаньняў з 15 краінаў сьвету. Беларусь, Паўночныя
Амерыканскія Штаты, Польшча, Расея - сярод найбольш цікавячыхся, усім дзякуй і з надыходзячымі Калядамі!


12/11/2005  Пераехалі на новы форум, стары быў нейкі казьлісты...прашу прабачэньня за загінёныя пасты і рэгістрацыі...
>>>


12/11/2005  Выпадкам знайшоў старонку аб Беразіно, рэдагуецца немцамі - http://www.weissrusslandhilfe-achim.de/ - цікавае
бачаньне нашых мясцін. Як быццам у каменным веку яшчэ жывем...ці можа паказалася?...
>>>


12/11/2005  Ёсць здымкі мясцовых баявікоў-ваяроў "Белалісаўцаў" - клюб аматараў даўніны і слаўных часоў ВКЛ...>>>


12/10/2005 Дадалася цікавая інфа аб бярэзінскіх татарах - чытайцё, ёсць здымак мізару - татарскіх могілак...а таксама пара
здымкаў Бярэзані...
>>>


12/05/2005    Дадаліся анягдоты - чытайця..даўжэй мо пражывяцё...


11/30/2005    Ну вось...запрацавалі ангельска-польскія вэрсыі -часу страшэнна не хапае. Прыдуркаватыя выкладчыкі ўсякага
барахла чытаць панадаюць, а потым нават ня спраўджваюць...


11/29/2005    Захаваліся звесткі аб нейкай шпіёнска- дыверсыйнай арганізацыі "
БНЦ" і яе дзейнасьці ў Беразіно...>>>


11/28/2005   Старонка аб праваслаў'і here we go, цікавы гістарычны матэрыял...>>>
Rating All.BY
2005-2006 (c) Designed by Vlad. All rights reserved.
Архіў навінаў Бярэзані...
                             
News archive...